Свята для душы

21.02.2023

Сёння, міжнародны дзень роднай мовы і настаўнік беларускай мовы і  літаратуры Лукашук Ніна Аляксееўна працягнула ўпрыгожваць стэнд прысвечаны тыднi беларускай мовы і літаратуры. Да яе далучыліся навучэнцы 11 класа і ідэя замацаваць на стэндзе папяровыя сэрцайкі - набыла задуманы сэнс. «Сэрцайкі» пазначылі значэнне слова «кахаю», а словы напісаныя на  «сэрцайках» напоўнілі іх неймаверным сэнсам! Тэматычны стэнд назвалі  «Маё любае слова» зайграла такімі адценнямі і фарбамі, што было ясна і  зразумела, што так можна сказаць толькі па-беларуску!

Роднае слова- гэта першая крыніца, праз якую мы пазнаём жыццё . Кожны інтэлігентны чалавек павінен ведаць і паважаць мову краіны, у якой нарадзіліся яго продкі і ён сам. Галоўнае , каб кожны з нас, беларусаў, усвядоміў, што мова- гэта сапраўды наша багацце. Менавіта, каб падкрэсліць непаўторнасць і мілагучнасць роднага слова 21 лютага вучні школы на папяровых сардэчках пісалі іх любімыя словы і прымацоўвалі на інфармацыйным стэндзе.

21.02.2023 23:50 - 22.02.2023 06:32